Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Чэр 2019

Беларусь і Італія правядуць пасяджэнне эканамічнай міжурадавай камісіі ў Рыме 25 чэрвеня

Беларусь і Італія правядуць пасяджэнне эканамічнай міжурадавай камісіі ў Рыме 25 чэрвеня

3 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Італія правядуць пасяджэнне міжурадавай эканамічнай камісіі ў Рыме 25 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў 3 чэрвеня на мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята Італіі - Дня абвяшчэння Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь ганарыцца традыцыямі добрага, адкрытага і дружалюбнага ўзаемадзеяння, якія за гады незалежнасці склаліся з Італіяй, - адзначыў намеснік міністра. - Беларуска-італьянскі дыялог - гэта не толькі двухбаковыя інстытуцыянальныя кантакты, не толькі ўзаемадзеянне нашых дзяржаў на пляцоўках міжнародных арганізацый, але перш за ўсё багаты капітал народнай дыпламатыі - трывалыя кантакты паміж людзьмі, новыя сем'і, усынаўленне і аздараўленне дзяцей. Усё гэта стварыла фундамент, які ўжо не пад сілу разбурыць ніякім фактарам палітычнай кан'юнктуры".

Паводле яго слоў, на гэтым фундаменце апошнія гады ўсё больш інтэнсіўна будуюцца канструктыўныя афіцыйныя кантакты на самых розных узроўнях. "Нядаўняе пацвярджэнне таго - гасціннасць італьянскага боку ў час візіту ў лютым бягучага года прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса. Дасягнутыя ў час перагавораў дамоўленасці далі пазітыўны імпульс паглыбленню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі - у тым ліку па лініі дзелавых супольнасцей", - падкрэсліў Яўген Шэстакоў.

Ён выказаў упэўненасць, што такім жа значным для супрацоўніцтва стане і правядзенне 25 чэрвеня ў Рыме пасяджэння беларуска-італьянскай міжурадавай эканамічнай камісіі.

Намеснік міністра выказаў удзячнасць дзяржаўным структурам Італіі - як выканаўчай, так і заканадаўчай галіны - за адкрытасць і прагматызм, якія дазволілі апошнім часам значна актывізаваць двухбаковы дыялог па міжпарламенцкай і міжведамаснай лініях. Зусім нядаўна ў Мінску адбылася сустрэча віцэ-спікераў верхніх палат парламентаў Беларусі і Італіі, адноўлена дзейнасць групы па супрацоўніцтве з нашай краінай у італьянскім парламенце, блізіцца да завяршэння працэс ратыфікацыі двухбаковых пагадненняў па адукацыі і навуцы.

Яўген Шэстакоў таксама падзякаваў італьянскаму боку за садзейнічанне ў правядзенні яркай цырымоніі запальвання "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў.

"Патэнцыял беларуска-італьянскага ўзаемадзеяння яшчэ далёка не вычарпаны. Асабліва гэта датычыцца эканамічнай сферы, - рэзюмаваў намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства. - Беларусь зацікаўлена ў больш актыўным удзеле італьянскага капіталу ў інвестыцыйных праектах на тэрыторыі нашай краіны, у тым ліку з выхадам на шырокі рынак Еўразійскага эканамічнага саюза".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі