10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак дня беларуска-італьянскага супрацоўніцтва на 2017 год абмеркаваны на сустрэчы пасла Беларусі ў Італіі Аляксандра Гур'янава з намеснікам міністра (статс-сакратаром) замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Вінчэнца Амендола. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі таксама абмеркавалі абмен візітамі і сумесныя мерапрыемствы ў сувязі з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Італіяй.
Асаблівая ўвага ўдзелена захаванню і далейшаму развіццю двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс.