3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 3 лістапада сустрэўся з першым намеснікам старшыні верхняй палаты парламента Рэспублікі Таджыкістан, старшынёй выканаўчага органа дзяржаўнай улады Сагдыйскай вобласці Раджабоем Ахмадзода. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У сустрэчы таксама прымаў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Махмадшарыф Хакдод.
"Бакі абмяняліся інфармацыяй аб парадку дня беларуска-таджыкскіх адносін, абмеркавалі стан і перспектывы развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў паведамленні.