Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Стд 2017

Беларусь і Судан выпрацуюць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з акцэнтам на практычных рэзультатах

17 студзеня, Хартум /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Судан выпрацуюць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з акцэнтам на практычных рэзультатах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся, што міністры дзвюх краін, выпрацоўваючы дарожную карту нашага супрацоўніцтва, план нашых мерапрыемстваў, унясуць кожны не менш як 3-5 канкрэтных прапаноў, па якіх у бліжэйшы час будуць заключаны кантракты", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

"Нам трэба стратэгічнае супрацоўніцтва зазямліць. Таму што ўсё гэта застанецца толькі размовамі, калі мы не падмацуем яго гандлёва-эканамічнымі праектамі. Павінен быць канкрэтны рэзультат", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Першае, што я паабяцаў Прэзідэнту Судана, - мы заўсёды былі абавязковымі людзьмі. І калі мы дамовімся, чаго б нам ні каштавала, вельмі хутка і аператыўна рэалізуем гэтыя дамоўленасці", - сказаў беларускі лідар.

У выпадку аператыўных дзеянняў і з суданскага боку ўжо на працягу бліжэйшых двух-трох гадоў на суданскай зямлі з удзелам Беларусі могуць быць створаны многія вытворчасці.

"Мы не проста будзем ствараць сумесныя прадпрыемствы, пастаўляць сюды нашу тэхніку і іншыя тавары. Мы павінны навучыць гэта рабіць суданцаў, яны павінны ўмець не проста працаваць на нашай тэхніцы, а глыбока разбірацца ў ёй", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што без будаўніцтва ў Судане не можа быць развіцця. У сувязі з гэтым Прэзідэнт прапанаваў, каб, як і ў Венесуэле, з удзелам беларускіх спецыялістаў у гэтай краіне будаваліся цагельныя заводы, цэментныя вытворчасці, пастаўлялася тэхніка.

Беларусь гатова падключыцца да праграм па развіцці галін, якія рэалізуюцца ў Судане. "Тут вялікі фронт работы і для суданцаў, і для беларусаў. Мы гатовы, спадар Прэзідэнт, падставіць сваё плячо", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на перагаворах прэзідэнты даручылі прапрацаваць схему ўзаемаразлікаў паміж дзвюма краінамі, каб гэта пытанне не перашкаджала актыўнаму развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

"Мы можам зрабіць усё. Не бывае немагчымага. У нас ёсць тое, што трэба вам, а ў вас - тое, што трэба нам. І мы гатовы рухацца ў гэтым напрамку", - адзначыў Прэзідэнт.

У сваёй заяве для СМІ па выніках перагавораў Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Судан з'яўляецца для Беларусі надзейным партнёрам у Афрыцы. "У нас з Прэзідэнтам Амарам аль-Башырам адбыліся плённыя перагаворы аб тым, што рабіць і куды рухацца далей, як вывесці наша супрацоўніцтва на новы, больш высокі стратэгічны ўзровень. Мы абмеркавалі перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, вызначылі канкрэтныя далейшыя крокі па іх пашырэнні. Асаблівая ўвага была ўдзелена эканамічным пытанням", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь гатова стаць стратэгічным партнёрам па пашырэнні інтарэсаў суданскіх таваравытворцаў на вялікай тэрыторыі Еўропы і Азіі. На перагаворах падкрэслена важнасць паглыблення кантактаў у гуманітарнай сферы, уключаючы адукацыю, ахову здароўя, навуку. Абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.

"Нашы краіны збліжаюць імкненне да ўзаемнага паважання і раўнапраўнага супрацоўніцтва з усімі без выключэння партнёрамі, паслядоўная абарона права самастойна выбіраць мадэль развіцця", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Я ўдзячны за запрашэнне наведаць вашу цудоўную і мужную краіну, якая вытрымала такі націск з боку пэўных сіл. Не проста вытрымала, а выстаяла і развіваецца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі