9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрый Слука сустрэўся з міністрам транспарту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Зухейрам Хазімам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
На сустрэчы абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне транспарту.
Таксама адзначана неабходнасць паскарэння практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых бакамі ў ходзе візіту прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Дамаск у лістападзе 2022 года.