24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іспанія абмеркавалі магчымасці ўмацавання дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з паслом Іспаніі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Ігнасіа Ібаньесам Рубіа, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Іспанію ў чэрвені бягучага года, шляхі актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўмацаванне дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.