3 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Сінгапур маюць намер актывізаваць палітычны дыялог. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў РФ Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сінгапура ў Расіі Лім Кхенг Хуа.
"Бакі падрабязна абмяняліся думкамі па найбольш актуальных пытаннях развіцця двухбаковых адносін, супрацоўніцтва Сінгапура з Еўразійскім эканамічным саюзам, - адзначылі ў прэс-службе. - Асаблівая ўвага была ўдзелена актывізацыі палітычнага дыялогу праз абмен візітамі, рэалізацыі існуючага патэнцыялу развіцця гандлёва-эканамічных сувязей, пашырэння дагаворна-прававой базы".
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Сінгапурам устаноўлены 12 жніўня 1992 года. Аб'ём двухбаковага тавараабароту па выніках 2015 года склаў $30,9 млн.