30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмеркавана на першых беларуска-сінгапурскіх палітычных кансультацыях, якія адбыліся 30 кастрычніка ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускі бок на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, сінгапурскі - намеснік міністра замежных спраў Пітэр Тан.
Бакі абмеркавалі шырокі комплекс пытанняў беларуска-сінгапурскіх адносін: перспектывы развіцця палітычнага дыялогу і абмен візітамі, пашырэнне супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і навукова-тэхнічнай галінах, інтэнсіфікацыю ўзаемадзеяння па парламенцкай лініі.
Адбыўся таксама абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.