21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Славенія пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славеніі ў Расійскай Федэрацыі і Беларусі па сумяшчальніцтве Прымажам Шаліга, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У час сустрэчы разглядаліся бягучы стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-славенскіх адносін, а таксама пытанні па лініі Беларусь - ЕС.
Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу, уключаючы абмен візітамі кіраўніцтва МЗС, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пашырэння дагаворна-прававой базы.
Абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое адбудзецца ў першым паўгоддзі 2016 года ў Любляне.