Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Снж 2016

Беларусь і Славакія маюць намер развіваць двухбаковыя кантакты высокага ўзроўню

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Славакія маюць намер развіваць двухбаковыя кантакты высокага ўзроўню. Аб гэтым ішла размова ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова ў Славакію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Беларускі дыпламат правёў сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Лукашам Парызекам, дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі, сустаршынёй беларуска-славацкай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Расціславам Хованцам, а таксама кіраўніком групы дружбы з Беларуссю ў Нацыянальным савеце (парламенце) Славакіі Робертам Мадэем.

Бакі абмеркавалі выкананне дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту ў Беларусь у лістападзе 2016 года старшыні ўрада Славакіі Роберта Фіца, а таксама перспектывы супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, уключаючы далейшае развіццё двухбаковых кантактаў высокага ўзроўню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі