28 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Канкрэтныя праекты па актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Сьера-Леонэ абмеркаваны ў Маскве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
"Бакі абмеркавалі шырокае кола канкрэтных напрамкаў і праектаў па актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, - адзначылі ў прэс-службе. - Асобная ўвага была ўдзелена перспектывам супрацоўніцтва Беларусі і Сьера-Леонэ ў сферы прамысловасці, АПК, адукацыі, а таксама развіццю дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін".