18 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тэматыка актывізацыі ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - Еўрасаюз будзе ў цэнтры ўвагі 19 мая на кансультацыях у Мінску паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Швецыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускі бок на кансультацыях прадставіць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, шведскі - генеральны дырэктар МЗС па палітычных пытаннях
Турб'ерн Сульстрам. Чакаецца, што бакі абмяркуюць увесь спектр пытанняў двухбаковага парадку дня супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Швецыя, тэматыку актывізацыі ўзаемадзеяння ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама па лініі Беларусь - Еўрасаюз.