7 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Швейцарыя абмяняліся інфармацыяй па тэме стрымлівання распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"7 ліпеня адбылася тэлефонная размова намесніка міністра замежных спраў Беларусі з выконваючай абавязкі дзяржаўнага сакратара Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Крысцінай Марці Ланг, - гаворыцца ў паведамленні беларускага знешнепалітычнага ведамства. - Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-швейцарскага парадку дня, актуальную сітуацыю ў рэгіёне, тэматыку шматбаковага супрацоўніцтва, закранулі ход выбарчай кампаніі ў Беларусі".
Бакі таксама абмяняліся інфармацыяй аб прымаемых Беларуссю і Швейцарыяй кроках па стрымліванні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту члена Федэральнага савета, кіраўніка Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касіса ў Беларусь у лютым 2020 года.