26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі адобрыў праект мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадамі Беларусі і Шры-Ланкі аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 21 студзеня 2016 года нумар 42 была апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Праект дыпламатычнага дакумента будзе выкарыстаны ў якасці асновы для правядзення перагавораў, якія Савет Міністраў упаўнаважыў праводзіць Міністэрства інфармацыі.
Пры неабходнасці ў праект мемарандума могуць уносіцца змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару. Акрамя таго, міністэрства ўпаўнаважана падпісаць дакумент пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.-0-