6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны адбылася акрэдытацыйная сустрэча з ваенным аташэ пры пасольстве Каралеўства Саудаўская Аравія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) палкоўнікам авіяцыі Алі Тамерам Альхарці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
Бакі абмяняліся меркаваннямі па пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі бягучы стан ваеннага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін, а таксама прадметна абмеркавалі бліжэйшыя планы і магчымасці па іх рэалізацыі.