Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Май 2016

Беларусь і Рэспубліка Карэя прадаўжаюць работу над пагадненнем аб адмене віз

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Рэспубліка Карэя прадаўжаюць работу над пагадненнем аб адмене віз. Аб гэтым сёння ішла размова на чацвёртым пасяджэнні сумеснага камітэта дзвюх краін па эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве ў МЗС Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі бок на пасяджэнні прадставіў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў. Сярод пытанняў, якія ён прапанаваў абмеркаваць карэйскай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў па эканамічных пытаннях Лі Тхэ Хо, была і падрыхтоўка пагаднення аб адмене віз. На думку Валянціна Рыбакова, складаецца спрыяльная сітуацыя па гэтым дакуменце рухацца наперад. Адмена віз пасадзейнічае развіццю адносін Беларусі і Рэспублікі Карэя ва ўсіх сферах, адзначыў ён. Лі Тхэ Хо падтрымаў беларускага калегу. Бакі сышліся на думцы, што прапрацоўцы пагаднення неабходна ўдзяліць асаблівую ўвагу.

Удзельнікі пасяджэння канстатавалі, што за апошнія некалькі гадоў беларуска-карэйскае супрацоўніцтва значна рушыла наперад, у тым ліку ў гандлі, інвестыцыях, навуцы, сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Рэалізуюцца новыя праекты. Адной са знакавых падзей стала адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва Карэйскага агенцтва садзейнічання гандлю і інвестыцыям.

Як паведамлялася, Лі Тхэ Хо сстрэўся сёння з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, актывізацыі ўзаемадзеяння ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, пашырэнні дзелавых кантактаў паміж краінамі.

Акрамя пасяджэння сумеснага камітэта і сустрэч у МЗС праграмай знаходжання карэйскай дэлегацыі запланавана наведванне Парка высокіх тэхналогій, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і ТАА "Палімайстар", якое вырабляе вымяральныя прыборы радыяцыйнага кантролю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі