11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі 10 мая наведаў урачыстае адкрыццё выставы карэйскага традыцыйнага мастацтва Minhwa Bloomed in Gwanghwamun Square, арганізаванай мультыкультурным музеем гэтай краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Сеуле.
Кіраўнік беларускай загранустановы выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў экспазіцыі, адзначыўшы важнасць захавання нацыянальнага мастацтва. У ходзе нефармальнай часткі мерапрыемства арганізатары азнаёмілі гасцей з карэйскай традыцыйнай творчасцю і ўручылі ўзоры карэйскага народнага жывапісу "Мінхва".
У час размовы з дырэктарам мультыкультурнага музея Рэспублікі Карэя Кім Юн Тэ беларускі і карэйскі бакі пацвердзілі жаданне развіваць супрацоўніцтва ў галіне культурных абменаў.