Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Снж 2017

Беларусь і Расія зацвердзілі шэраг дакументаў па супрацоўніцтве ў СД

Беларусь і Расія зацвердзілі шэраг дакументаў па супрацоўніцтве ў СД8 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія сёння па выніках Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы зацвердзілі шэраг дакументаў па развіцці саюзнага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісана больш за 20 дакументаў. Ключавыя з іх датычацца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у іх ліку пастанова Саўміна СД аб прыярытэтных напрамках і першачарговых задачах далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады, прагнозныя балансы попыту і прапанавання па важнейшых відах прадукцыі на 2017 год, вынікі выканання плана мерапрыемстваў па фарміраванні і рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі.

Беларусь і Расія зацвердзілі шэраг дакументаў па супрацоўніцтве ў СДАдным з прыярытэтаў застаецца бяспека Саюзнай дзяржавы. Сярод зацверджаных дакументаў план сумесных мерапрыемстваў па процідзеянні тэрарызму ў 2018 годзе, праграма ў сферы ўдасканалення пагранічнай бяспекі да 2021 года, план сумесных мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі ў 2018 годзе.

Беларусь і Расія зацвердзілі шэраг дакументаў па супрацоўніцтве ў СДПрынята таксама пастанова аб прысуджэнні прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады і іншыя дакументы ў сферы культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі