25 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-расійскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па пытаннях інфармацыйнага суправаджэння знешнепалітычнай дзейнасці прайшлі 25 сакавіка ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Кансультацыі адбыліся ў дэпартаменце інфармацыі і друку Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі. Начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на сустрэчы з намеснікам дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку расійскага знешнепалітычнага ведамства Аляксандрам Бікантавым абмеркаваў вопыт выкарыстання дыпламатычнымі ведамствамі дзвюх краін сучасных механізмаў работы ў інфармацыйнай сферы, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.