Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2015

Беларусь і Расія распрацавалі план па паглыбленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія распрацавалі план па паглыбленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў пятага склікання прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, прадстаўляючы праграму дзейнасці ўрада на 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З урадам Расіі мы распрацавалі план па паглыбленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прадугледжваецца зняцце абмежаванняў па доступе на рынкі дзвюх краін па шырокім спектры тавараў. Вызначаны механізм узаемадзеяння ў галіне адзінай прамысловай палітыкі і фінансавай сферы", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, у пачатку сакавіка гэтыя прапановы плануюцца да разгляду на Вышэйшым дзяржаўным савеце Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі