5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія маюць намер падпісаць мемарандум аб паглыбленні стратэгічнага супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 1 снежня 2023 года нумар 853, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БЕЛТА.
"Адобрыць праект мемарандума паміж урадам Беларусі і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб паглыбленні стратэгічнага супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах і сумежных высокіх тэхналогій у якасці асновы для правядзення перагавораў", - гаворыцца ў дакуменце.
Згодна з пастановай, адказнасць за правядзенне перагавораў наконт праекта мемарандума і пры неабходнасці ўнясенне ў яго змяненняў, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама падпісанне мемарандума пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўскладаецца на Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.
Дакумент уступіў у сілу з дня яго прыняцця.