Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Чэр 2017

Беларусь і Расія падпісалі пакет міжурадавых пагадненняў аб рэгіянальным супрацоўніцтве

30 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Пакет міжурадавых пагадненняў аб рэгіянальным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі падпісаны сёння на IV Форуме рэгіёнаў у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Заключаны пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі і ўрадамі Чачэнскай Рэспублікі, Мардовіі, Пскоўскай і Разанскай абласцей. Падпісаны план мерапрыемстваў па актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Краснаярскай вобласці на 2017-2018 гады, пагадненне паміж Брэсцкім аблвыканкамам і Смаленскай абласной думай Расіі, Брэсцкім раённым Саветам дэпутатаў і Прадстаўнічым сходам Курчатаўскага раёна Курскай вобласці.

Акрамя таго, заключаны дакументы аб супрацоўніцтве паміж Заканадаўчым сходам Арэнбургскай вобласці і Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў, Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў і Маскоўскай гарадской Думай.

На форуме падпісана таксама пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук і дзяржкарпарацыяй "Раскосмас".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі