29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія крок за крокам набліжаюцца да ўзаемнага прызнання віз. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Істотная ўвага ў час перагавораў была ўдзелена рабоце над міжурадавым пагадненнем аб узаемным прызнанні віз. Мы крок за крокам набліжаемся да таго, каб зняць тыя праблемныя пытанні, якія існуюць у гэтым плане", - сказаў Уладзімір Макей.
Сёння бакі падпісалі міжурадавае пагадненне аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы. Дакумент на час чэмпіянату свету па футболе ў Расіі, з 4 чэрвеня па 25 ліпеня, уводзіць для замежных балельшчыкаў бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі. Расійскі бок у сваю чаргу прадаставіць у 2019 годзе права бязвізавага праезду і знаходжання на сваёй тэрыторыі замежным балельшчыкам, якія накіроўваюцца на ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску.