26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве энергетыкі Беларусі адбылася пленарная нарада па абмеркаванні актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.
Пленарная нарада прайшла пад старшынствам міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і першага намесніка міністра энергетыкі Расіі Аляксея Цекслера. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў газавай сферы, у галіне міждзяржаўнай перадачы электрычнай энергіі, у сферы нафтахіміі. Гэтыя пытанні таксама абмяркоўваліся ў фармаце работы міжнародных рабочых груп па пытаннях супрацоўніцтва ў газавай сферы, у электраэнергетычнай сферы і ў галіне нафтахіміі.
Мерапрыемства было арганізавана ў мэтах развіцця дамоўленасцей, дасягнутых 14 лістапада на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Ляшэнкі з намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзмітрыем Козакам у час рабочага візіту групы расійскіх экспэртаў.