30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран на палях Сяншаньскага форуму абмеркавалі пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
На палях Сяншаньскага форуму адбылася сустрэча міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна з галоўным саветнікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Ісламскай Рэспублікі Іран (па ваенных пытаннях) генерал-лейтэнантам Ях'я Рахімам Сафаві.