8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 8 снежня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Саідам Яры. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Сяргей Алейнік адзначыў істотны гандлёва-эканамічны патэнцыял беларуска-іранскіх адносін, які паступальна рэалізуецца ў рамках традыцыйна дружалюбнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма дзяржавамі", - гаворыцца ў паведамленні.
Бакі пацвердзілі ўзаемны намер умацоўваць беларуска-іранскія адносіны з акцэнтам на супрацоўніцтве ў культурнай, адукацыйнай і сельскагаспадарчай сферах.