Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Крс 2015

Беларусь і Ірак дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і гуманітарнай сферы

9 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Ірак дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і гуманітарнай сферы. Аб гэтым было заяўлена па выніках перагавораў у Мінску міністраў замежных спраў Беларусі і Ірака Уладзіміра Макея і Ібрагіма аль-Джафары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў беларускага міністра, бакі абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых адносін і намецілі шэраг канкрэтных крокаў па актывізацыі супрацоўніцтва.

Уладзімір Макей адзначыў, што за апошні час удалося актывізаваць палітычны дыялог паміж Беларуссю і Іракам. "Мы дамовіліся прадоўжыць і пашырыць дыялог высокага ўзроўню, у цэнтры якога будзе рэалізацыя сумесных гандлёва-эканамічных праектаў", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, менавіта пытанням развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва была ўдзелена асноўная ўвага на перагаворах, а цяперашні аб'ём тавараабароту не можа задавальняць бакі.

Беларусь і Ірак дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і гуманітарнай сферыУладзімір Макей лічыць неабходным пашырыць і паглыбіць беларуска-іракскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Ён заявіў аб гатоўнасці беларускіх прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да работы з іракскімі партнёрамі, а таксама аб гатоўнасці Беларусі пашыраць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, медыцыны, у тым ліку прымаць у сябе больш студэнтаў з Ірака.

У сваю чаргу Ібрагім аль-Джафары таксама заявіў аб зацікаўленасці іракскага боку ў пашырэнні ўзаемадзеяння па вызначаных напрамках. "Спадзяёмся на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай, прамысловай і сельскагаспадарчай галінах, а таксама ў гуманітарным напрамку", - сказаў іракскі міністр.

Сёння ў Мінску бакі таксама падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам па справах моладзі і спорту Ірака і Міністэрствам спорту і турызму Беларусі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне спорту. З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі