Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Жнв 2019

Беларусь і Польшча разлічваюць падпісаць пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве ў 2020 годзе

Беларусь і Польшча разлічваюць падпісаць пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве ў 2020 годзе

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча разлічваюць падпісаць пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве ў 2020 годзе. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслава Пірштука з віцэ-маршалкам Сейма Рышардам Тарлецкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект пагаднення распрацаваны. Заключыць яго плануецца ў наступным годзе, паколькі ў бягучым і ў Беларусі, і ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары. Падпісанне пагаднення Баляслаў Пірштук назваў лагічным працягам канструктыўнай работы парламентаў дзвюх краін.

Характарызуючы развіццё міжпарламенцкіх адносін, Баляслаў Пірштук адзначыў, што на працягу апошніх трох гадоў у Беларусі і Польшчы ўстанавіліся "вельмі добрыя, цесныя, а самае галоўнае - пастаянныя кантакты". "Мы пачынаем напрацоўваць добрую базу", - дадаў ён.

Віцэ-спікер звярнуў увагу, што ў бакоў выбудаваліся добрыя, даверныя адносіны на міжнародных пляцоўках, такіх як ПА АБСЕ, ПАСЕ. "Усё гэта, безумоўна, садзейнічае нашаму збліжэнню з Еўрасаюзам. І Польшча ў гэтым сэнсе з'яўляецца добрым пераходным сувязным звяном паміж намі і Еўрасаюзам", - сказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў.

У час сустрэчы абмяркоўвалася таксама развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва, дзелавых кантактаў, рэалізацыя сумесных праектаў.

Як паведамлялася, польская парламенцкая дэлегацыя на чале з віцэ-маршалкам Сейма Рышардам Тарлецкім знаходзіцца з візітам у Беларусі па 23 жніўня. Парламентарыі правядуць перагаворы ў Міністэрстве спорту і турызму. Адбудзецца асобная сустрэча з рабочай групай Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Польшчы. Акрамя таго, дэлегацыя пабывае ў Мядзельскім і Глыбоцкім раёнах. Візіт прысвечаны пашырэнню міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, у тым ліку па лініі створаных у парламентах абедзвюх краін рабочых груп, паглыбленню гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, турыстычнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі