Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Ліп 2018

Беларусь і Польшча плануюць супрацоўнічаць у сферы аховы трансгранічных вод

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча плануюць заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных вод, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Алена Меляшкова.

Дэлегацыя Мінпрыроды Беларусі на чале з намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Хмелем прыняла ўдзел у пасяджэнні беларуска-польскай рабочай групы па водных рэсурсах у Варшаве. У час пасяджэння бакі абмеркавалі праект пагаднення паміж урадамі Польшчы і Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных вод і ўзгаднілі тэкст дакумента.

На пасяджэнні разглядаліся таксама такія пытанні, як інстытуцыянальная рэформа Міністэрства воднай гаспадаркі і сістэмы кіравання воднымі рэсурсамі ў Польшы і распрацоўка польскім бокам планаў рызык паводак і планаў процідзеяння засухам.

Акрамя таго, Андрэй Хмель правёў двухбаковыя сустрэчы з намеснікам міністра марской гаспадаркі і ўнутранага суднаходства Польшчы, а таксама кіраўніцтвам Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і водных рэсурсаў Польшчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі