19 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Польшча на палітычных кансультацыях абмяркуюць пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кансультацыі пройдуць 20 сакавіка ў Мінску на ўзроўні начальніка ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі Валерыя Кардзюкова і выконваючага абавязкі дырэктара Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў Польшчы Малгажаты Твардоўскай.
У час кансультацый будуць разглядацца тэмы, што ўяўляюць узаемны інтарэс.