16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі прайшлі кансультацыі па палітычных пытаннях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Польшчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў беларуска-польскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый, тэматыку развіцця адносін па лініі Беларусь-ЕС, а таксама шэраг актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, польскую - намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач.