Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Ліп 2018

Беларусь і Польшча будуць развіваць супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай сферы

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча будуць развіваць супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай сферы. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэя Худыка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

Андрэй Худык адзначыў, што Беларусь і Польшча накапілі вялікі практычны вопыт супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. "Экалогія не мае межаў, таму мы будзем і далей развіваць наша супрацоўніцтва ў гэтай сферы", - падкрэсліў ён. Абодва бакі выказалі ўпэўненасць у далейшым паглыбленні плённага ўзаемадзеяння.

Беларусь і Польшча стварылі рабочыя групы па трансгранічным аб'екце Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча", па водных рэсурсах. Пастаўленыя задачы паспяхова вырашаюцца. Таксама функцыянуе Заходне-Бугскі басейнавы савет, каардынацыйны савет трансгранічнага беларуска-польска-ўкраінскага біясфернага рэзервата "Заходняе Палессе". Праводзяцца сумесныя навукова-практычныя даследаванні, накіраваныя на захаванне зубра еўрапейскага ў Беларусі і Польшчы, рэалізуецца шэраг іншых сумесных мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі