20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску правялі сустрэчу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і пасол ПАР у Беларусі (па сумяшчальніцтве) Намасонта Марыя Сібанда-Тусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Дыпламаты адзначылі неабходнасць актывізацыі палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння ўзаемадзеяння ў галіне культуры і адукацыі.
Субяседнікі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, дамовіліся аб правядзенні мерапрыемстваў з нагоды 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і ПАР.