10 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і ПАР абмяркоўваюць магчымасць актывізацыі ўзаемадзеяння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках сённяшняй сустрэчы ў Маскве Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў РФ Намасонта Марыяй Сібанда-Тусі.
"Бакі абмеркавалі магчымасці актывізацыі ўзаемадзеяння ў розных сферах з улікам функцыянавання двухбаковых камісій і камітэтаў па супрацоўніцтве і пашырэнні дагаворна-прававой базы, - адзначылі ў прэс-службе. - Адбыўся абмен думкамі наконт інтэнсіфікацыі двухбаковага палітычнага дыялогу, у тым ліку за кошт абмену візітамі на розных узроўнях".
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ПАР устаноўлены 4 сакавіка 1993 года. Аб'ём двухбаковага тавараабароту па выніках 2014 года склаў $60 млн.