22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер устанавіць дыпламатычныя адносіны з Папуа - Новая Гвінея. Адпаведны ўказ Прэзідэнта Беларусі апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
"Устанавіць дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Незалежнай Дзяржавай Папуа - Новая Гвінея", - гаворыцца ў дакуменце.
Папуа - Новая Гвінея - дзяржава ў Акіяніі, у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, займае ўсходнюю частку вострава Новая Гвінея, архіпелаг Бісмарка, паўночную частку Саламонавых астравоў, вострава Д'Антркаста і інш.