Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Жнв 2015

Беларусь і Пакістан з пачатку года падпісалі каля 40 пагадненняў у розных сферах

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан з пачатку года падпісалі каля 40 пагадненняў у розных сферах. Аб гэтым сёння ішла размова на Беларуска-пакістанскім бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, 10 жніўня ў Мінску Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж краінамі. У прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі і Наваза Шарыфа быў падпісаны шэраг дакументаў у сферы гуманітарнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі і ўрад правінцыі Пенджаб падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Падпісана таксама пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж гарадамі Мінск і Ісламабад. Акрамя таго, падпісаны пакет дакументаў, які датычыцца міжвузаўскага супрацоўніцтва.

Раней у маі бягучага года ў час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан быў падпісаны пакет з двух дзясяткаў дакументаў, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана ў розных сферах, у тым ліку прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, навукі і тэхналогій, інвестыцый, інфармацыі і камунікацый, адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі