Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Ліс 2017

Беларусь і Пакістан маюць намер актыўней развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы

Фота амбасады Беларусі ў Пакістане16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан маюць намер больш актыўна развіваць узаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы. Гэта рашэнне адлюстравана ў падпісаным сёння ў Ісламабадзе пратаколе чацвёртага пасяджэння сумеснай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.

Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, пакістанскую - першы намеснік міністра нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Абас Макен.

У дакуменце бакі адзначылі дадатную дынаміку ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, у тым ліку па пытаннях рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час трэцяга пасяджэння сумеснай рабочай групы ў Мінску 24 лютага. Беларусь і Пакістан пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва, прыняцці больш дзейсных мер па павелічэнні ўзаемнага тавараабароту, развіцці ўзаемадзеяння ў сферах навукі, адукацыі і сумеснай кааперацыі ў сельскай гаспадарцы.

У час пасяджэння адзначаны ўстойлівы рост узаемных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі. Разам з тым падкрэслена, што аб'ём тавараабароту паміж Беларуссю і Пакістанам не адпавядае дамоўленасцям аб павелічэнні тавараабароту, дасягнутым паміж краінамі на вышэйшым узроўні. У сувязі з гэтым выказана ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні асартыменту пастаўляемай прадукцыі.

Беларусь пацвердзіла гатоўнасць пастаўляць на пакістанскі рынак сухую малочную прадукцыю, сыры, згушчанае і канцэнтраванае малако, сметанковае масла, субпрадукты і кансервы з мяса птушкі і ялавічыны. Пакістан мае намер павялічваць прамыя пастаўкі рысу, бульбы, манга і цытрусавых.

Бакі дамовіліся аказваць садзейнічанне адзін аднаму ў пошуку гандлёвых партнёраў, зацікаўленых у пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі на рынкі Пакістана і Беларусі.

На пасяджэнні таксама выказана ўзаемная зацікаўленасць у наладжванні прамых кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і Пакістана для стварэння сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака ў Пакістане, вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі (марожанага, пітных ёгуртаў, сыроў, ёгуртаў) і сухога дзіцячага харчавання з выкарыстаннем беларускіх сухога малака і тэхналогій.

Дамовіліся прадоўжыць работу па ўзгадненні фітасанітарных і ветэрынарных стандартаў, абмене інфармацыяй у галіне каранціну і абароны раслін для арганізацыі імпартных і экспартных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі.

Асобна закраналася пытанне аб удзеле ў выстаўках і кірмашах, арганізуемых у Беларусі і Пакістане. Так, пакістанскі бок хоча прыняць удзел у выстаўцы "Белагра-2018", арганізаваўшы на палях гэтага мерапрыемства нацыянальную экспазіцыю.

Асаблівая ўвага ўдзелена абмену інфармацыяй паміж навуковымі ўстановамі дзвюх дзяржаў аб апошніх дасягненнях у галіне біятэхналогій і геннай інжынерыі, супрацоўніцтве паміж навуковымі інстытутамі ў галіне жывёлагадоўлі, вывядзення новых парод і здароўя жывёл, распрацоўцы новых машын, абсталявання і механізмаў, запатрабаваных на рынку Пакістана.

На дзень раней, 15 лістапада, адкрылася выстаўка беларускай і пакістанскай сельскагаспадарчай прадукцыі. На ёй правялі перагаворы прадстаўнікі дзелавых колаў.

Заўтра беларуская дэлегацыя азнаёміцца з работай некалькіх пакістанскіх сельгаспрадпрыемстваў, сустрэнецца з членамі гандлёва-прамысловых палат пакістанскіх рэгіёнаў, правядзе перагаворы па стварэнні сумесных прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі