11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларусь і Пакістан абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і падрыхтоўку маючых адбыцца візітаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.У Мінску 11 мая адбыўся трэці раўнд беларуска-пакістанскіх кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Міністэрствам замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, пакістанскую - намеснік міністра замежных спраў Захір Аслам Джанджуа.
Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння, уключаючы супрацоўніцтва бакоў у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама ў рамках міжнародных арганізацый.
Асаблівая ўвага на беларуска-пакістанскіх кансультацыях удзелена падрыхтоўцы маючых адбыцца візітаў на розных узроўнях.