7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч сустрэўся з прэзідэнтам гэтай краіны Арыфам Алві ў сувязі з завяршэннем сваёй дыпламатычнай місіі. У час сустрэчы бакі пацвердзілі зацікаўленасць у прадаўжэнні сумеснай работы па развіцці супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.
Андрэй Ермаловіч і Арыф Алві абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах, уключаючы правядзенне першачарговых значных мерапрыемстваў двухбаковага парадку дня. Прэзідэнт Пакістана адзначыў, што за апошнія гады закладзены трывалы фундамент ва ўсіх без выключэння сферах супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, пашырана дагаворна-прававая база, створаны неабходныя эфектыўныя механізмы для міжведамаснага ўзаемадзеяння.
"У час сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці далейшага ўмацавання адносін у такіх важных для краін галінах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, фармацэўтыка і прафесійна-тэхнічная адукацыя", - расказалі ў пасольстве.
Як паведамлялася, у лістападзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў паслом у Пакістан Андрэя Мяцеліцу. Да гэтага ён кіраваў галоўным дагаворна-прававым упраўленнем МЗС.
У студзені-кастрычніку тавараабарот паміж краінамі дасягнуў амаль $42 млн. Пры гэтым беларускі экспарт склаў $28,2 млн (104,9 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года), імпарт - $13,5 млн (102,1 працэнта).