Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2023

Беларусь і Індыя падпісалі праграму супрацоўніцтва ў галіне культуры

Беларусь і Індыя падпісалі праграму супрацоўніцтва ў галіне культуры
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Індыя падпісалі міжурадавую праграму супрацоўніцтва на 2023-2025 гады. Цырымонія адбылася 9 лістапада ў Міністэрстве культуры Індыі, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

"Культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі, як і сувязі паміж народамі нашых краін маюць каласальнае значэнне. Сённяшняе пагадненне пасадзейнічае далейшаму паглыбленню ўзаемнага супрацоўніцтва і азнаямленню з культурнымі традыцыямі Беларусі і Індыі", - адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі.

У адпаведнасці з падпісанай праграмай плануецца правядзенне Дзён культуры Індыі ў Беларусі і Беларусі ў Індыі, абмен музычна-мастацкімі калектывамі, узаемны ўдзел у розных конкурсах і фестывалях.

Праграма прадугледжвае супрацоўніцтва паміж тэатрамі, музеямі, галерэямі і бібліятэкамі дзвюх краін, арганізацыю ўзаемных выставак і абмен экспертаў.

Паводле слоў намесніка міністра культуры Індыі, рэалізацыя сумесных праектаў дасць магчымасць пашырыць увесь спектр беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў культурнай і забаўляльнай сферы, а таксама пасадзейнічае павышэнню прывабнасці краін для турыстычных і іншых паездак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі