1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Інданезіі Валерый Калеснік сустрэўся з выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара па пытаннях супрацоўніцтва з Амерыкай і Еўропай Міністэрства замежных спраў Інданезіі Тэку Файзася, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Інданезіяй, уключаючы падрыхтоўку да сёмага пасяджэння міжурадавай беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.