8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завершана працэдура акрэдытацыі ваеннага, ваенна-паветранага і ваенна-марскога аташэ пры Пасольстве Рэспублікі Саюз М'янма ў Рэспубліцы Беларусь брыгаднага генерала Мо Чжо. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Беларусь і М'янма таксама абмяняліся думкамі па вызначэнні канкрэтных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін. Быў адзначаны сур'ёзны патэнцыял для развіцця двухбаковых адносін.
Прадстаўнікі Беларусі і М'янмы выказалі надзею на тое, што акрэдытацыя ваеннага дыпламата паслужыць новым імпульсам для напаўнення супрацоўніцтва практычным зместам.