Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Чэр 2015

Беларусь і Мазамбік абмяркуюць актывізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і каардынацыю пазіцый на міжнароднай арэне

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым у Рэспубліку Мазамбік праходзіць 18-19 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, шэрага прамысловых прадпрыемстваў краіны.

Запланаваны сустрэчы Валянціна Рыбакова з прэм'ер-міністрам Карласам Агусціна Расарыа, міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Алдэміра Балоем, намеснікам міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Ніелеці Мандланэ, міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Жазэ Пашэка, прэзідэнтам канфедэрацыі бізнес-асацыяцый Мазамбіка Рахерыа Мануэлам. Таксама адбудуцца беларуска-мазамбікскія палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

У ходзе перагавораў будуць абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага палітычнага дыялогу, актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, каардынацыі пазіцый краін на міжнароднай арэне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі