15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манака падпісана 15 красавіка ў пасольстве Беларусі ў Францыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
У адпаведнасці з сумесным камюніке дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены з даты яго падпiсання i будуць развівацца згодна са Статутам ААН і па міжнародным праве для ўмацавання міру і бяспекі, на прынцыпах роўнасці паміж дзяржавамі, павагі нацыянальнага суверэнітэту, незалежнасці, міжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы краін.
Устанаўленне дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манака будзе садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін ва ўсіх сферах супрацоўніцтва, адзначылі ў пасольстве.
Манака стала 175-й дзяржавай, з якой Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны.