18 красавіка, Кішынёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова маюць намер штогод нарошчваць аб'ём тавараабароту на 20-25 працэнтаў. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Па беларускім экспарце два гады запар ідзе дадатная дынаміка: у 2016 годзе прыраслі на 20 працэнтаў, у 2017-м - 13 працэнтаў. Тыя кантракты і напрацоўкі, якіх мы ўжо дасягнулі за гэты час, даюць магчымасць гаварыць аб тым, што ў бліжэйшыя гады (мы паставілі такую задачу на сустрэчы ў Міністэрстве эканомікі Малдовы) можам на 20-25 працэнтаў штогод прырастаць. Ёсць рэальная магчымасць гэта зрабіць", - сказаў Міхаіл Русы.
Краіны праводзяць карпатлівую і плённую працу, каб у бліжэйшыя гады істотна нарасціць узаемны тавараабарот.