5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сірыі і Ліване па сумяшчальніцтве Юрый Слука сёння ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Лівана Мішэлю Ауну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.
У час цырымоніі бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-ліванскіх адносін, пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Напярэдадні Юрый Слука ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў і па справах эмігрантаў Лівана Джэбрану Басілю. На сустрэчы дыпламаты намецілі шляхі актывізацыі беларуска-ліванскага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў.