25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ленінградская вобласць (Расійская Федэрацыя) падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 сакавіка нумар 155, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакумент будзе падпісаны паміж урадамі двух рэгіёнаў. З беларускага боку падпісаць пагадненне ўпаўнаважаны першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.