6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў і першы намеснік міністра замежных спраў Кубы Марселіна Медзіна Гансалес у час сустрэчы ў Гаване адзначылі высокі ўзровень даверу і традыцыйна дружалюбны характар адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Візіт Яўгена Шастакова на Кубу адбыўся 2-5 чэрвеня. Беларускі дыпламат правёў двухбаковыя кансультацыі па палітычных пытаннях з першым намеснікам міністра замежных спраў Кубы Марселіна Медзіна Гансалесам. "Бакі адзначылі высокі ўзровень даверу і традыцыйна дружалюбны характар беларуска-кубінскіх адносін, эфектыўнае ўзаемадзеянне дзвюх краін на пляцоўках міжнародных арганізацый. Абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Адбыўся абмен думкамі па пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня", - расказалі ў прэс-службе беларускага ведамства.
Намеснік міністра замежных спраў таксама правёў кансультацыі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з першым намеснікам міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый Кубы Антоніа Карыкартэ Карона. Удзельнікі разгледзелі рэалізацыю сумесных праектаў і абмеркавалі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, у тым ліку з выкарыстаннем механізмаў экспартнага крэдытавання.
Акрамя таго, беларускі дыпламат у час візіту прыняў удзел у рабоце саміту Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў (Беларусь атрымала статус наглядальніка ў асацыяцыі ў студзені 2016 года).