16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларусь і Кітай маюць намер падпісаць міжведамасны пратакол аб пагранічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі па выніках сустрэчы старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо з дэлегацыяй Міністэрства грамадскай бяспекі КНР пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Пагранічнай службы Оў Луабуцзюна.Кіраўнік пагранічнага ведамства адзначыў важнасць узаемадзеяння абодвух бакоў у барацьбе з трансгранічнай злачыннасцю. "Эфектыўнасць двухбаковых адносін мае стратэгічнае значэнне і ў пытаннях стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху. У аспекце маштабнай міжнароднай ініцыятывы супрацоўніцтва ўсіх службаў на граніцы адыгрывае важнейшую ролю ў забеспячэнні бяспекі", - адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.
Дэлегацыя КНР будзе знаходзіцца ў Беларусі па 18 жніўня. Прадстаўнікі Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая азнаёмяцца з вучэбна-матэрыяльнай базай Інстытута пагранічнай службы, наведаюць ТАА "Рэгула", дзе распрацоўваецца і вырабляецца рознае спецыяльнае абсталяванне, у тым ліку для пагранічнага кантролю. Акрамя таго, яны пабываюць у Гродзенскай вобласці, дзе змогуць ацаніць інфраструктуру ў пунктах пропуску розных статусаў, арганізацыю службы на пагранічнай заставе.
Вынікам візіту таксама стане падпісанне пратакола рабочай сустрэчы.