Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Крс 2017

Беларусь і Кітай маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю

Беларусь і Кітай маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным пракурорам Вярхоўнай народнай пракуратуры Кітая, членам цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Цаа Цзяньмінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем намер актывізаваць наша супрацоўніцтва па напрамках барацьбы са злачыннасцю, каардынацыі гэтых дзеянняў. Думаю, што для Кітайскай Народнай Рэспублікі гэта таксама будзе патрэбна і карысна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што краіны ўстанавілі вельмі цесныя адносіны на ўзроўні не толькі кіраўнікоў дзяржаў, але і розных ведамстваў. "Гэта датычыцца і супрацоўніцтва нашых генеральных пракурораў. У нашых пракуратур вельмі добрыя адносіны, - звярнуў увагу кіраўнік беларускай дзяржавы. - А калі ўлічваць аднатыпныя пазіцыі і задачы, якія вырашаюць пракуратура ў нас і ў вас, для нас набывае вельмі вялікае значэнне супрацоўніцтва з вамі, паколькі вы маеце вельмі багаты і рознабаковы вопыт. У вас каласальны вопыт назапашаны".

"Злачыннасць сёння шматпланавая, мае інтэрнацыянальны характар. Мы з вамі цесна супрацоўнічаем, ідзе абмен людзьмі. Зразумела, што на фоне ўсяго таго станоўчага, што ў нас ёсць, існуюць і адмоўныя факты. Што граху таіць, ёсць і правапарушэнні. Таму, хацелі б мы ці не, але нам давядзецца змагацца з гэтымі з'явамі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Арганізаваная злачыннасць і карупцыя маюць больш дасканалыя формы. Гэтыя з'явы муціруюць, калі можна так сказаць. А генеральныя пракуроры, пракуратура ў вас і ў нас з'яўляюцца органамі, якія каардынуюць дзейнасць праваахоўнікаў па ўсіх напрамках, у тым ліку і па гэтых".

У сваю чаргу Цаа Цзяньмін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэцца. "Мы вельмі ўдзячны за такі цёплы і сардэчны прыём беларускім калегам на цудоўнай беларускай зямлі", - сказаў ён.

Паводле слоў Цаа Цзяньміна, у час візіту генпракуратуры Беларусі і Кітая дамовіліся паглыбляць міжведамаснае ўзаемадзеянне, у тым ліку з мэтай развіцця і пашырэння давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, якое ўстаноўлена паміж дзяржавамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі